Ці быў шкляны дашык у Мірскага замка ў 16 ст.?
“Мірскі замак – гэта залатая спадчына. Мы павінны падыходзіць да тэмы рэканструкцыі замка вельмі далікатна, не спяшаючыся”, – сказаў міністр культуры.
Падчас візіту ў Мірскі замак Павал Латушка звярнуў увагу на сучасны шкляны дашык, над уваходам у замак, якога дакладна не было пры ўзвядзенні. Будаўнікі патлумачылі гэта тым, што зімою з даху сыходзіць снег, таму трэба людзей засцерагчы ад яго. Таксама была звернута ўвага на італьянскі рэнесансны сад і англійскі парк – пры выкладцы сцежак будаўнікі высякаюць карэнне старых дрэваў.
Міністр культуры паабяцаў, што ў канцы жніўня на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі грамадскасці і назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры, будуць разгледжаны праблемныя пытанні, датычныя рэканструкцыі Мірскага замка, прыняты рашэнні, якія павінны адпавядаць статусу гэтага аб’екта.
Паводле s13.ru
Фота belarus-travel.by/…/2008/08/shar_mir.jpg