КАРОТКАЕ ЗАМЫКАННЕ Ў ПАЛІКЛІНІЦЫ

|

У панядзелак у памяшканні аптэкі на першым паверсе ў электрощитовой адбылося кароткае замыканне. У будынку з’явіўся дым. Спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Электрыкі правялі працу па аднаўленні электразабеспячэння ў корпусе. Як нам паведамілі ў прэс-цэнтры МНС, у аперацыйным блоку і рэанімацыйным аддзяленні электразабеспячэнне не адключалася, бо гэтыя памяшканні знаходзяцца ў іншым корпусе лякарні.

ТС