Працягваецца рамонт узбярэжжа Нёмана: старыя пліты заменяць бетоннай сцяжкай

|

Гэтыя пліты падобныя да знаных нам, якія і зараз дзе-недзе можна напаткаць на старых гарадзенскіх ходніках, аднак істотна часцей. Трэба разумець, такія былі выраблены наўмысна для ўмацавання нёманскіх берагоў.

За 80 гадоў брукоўка недзе зарасла, недзе пачала крышыцца. Гарадскія берагі Нёмана меліся бы дачакацца сёр’ёзных дзяржаўных інвестыцый, як гэта было пры “адсталай” Польшчы. Не дачакаўшыся ініцыятывы ўладаў, грамадзяне самыя ўзяліся за навядзенне парадку на брукоўцы. Праўда гэты прыклад ёсць хутчэй прыгожым выняткам.

На жаль, сённяшні рамонт далёка не дацягвае да рэстаўрацыі. Усе гэтыя элементы бетоннай брукоўкі, якіх штогод становіцца ўсё меней, і тут не вернуцца на сваё месца. Плянуецца, што увесь разабраны аб’ём узбярэжжа запоўняць бетоннай сцяжкай.