Санаторый “Радон” прапануе не толькі лячэнне, але і адпачынак

|

Побач з “Радонам” размесціцца гатэлевы комплекс, кафэ, крамы, забаўляльныя і спартыўныя ўстановы, пракатная база воднага транспарту.

 

Са слоў дырэктара філіяла “Санаторый “Радон” УП “Белаграздраўніца” Уладзіміра Йоды, гэта вельмі масштабны праект, які патрабуе немалых інвістыцый, і калі ён будзе рэалізаваны поўнасцю, невядома, паколькі не для ўсіх аб’ектаў знойдзены інвестары.

 

Адміністрацыя санаторыя зацікаўлена ў будаўніцтве цэнтра, паколькі яго дзейнасць дазволіць разнастаіць вольны час адпачываючых, а таксама за кошт будаўніцтва новага гатэлю, павысіць колькасць людзей, якія могуць падлячыцца.

 

Разам з тым распачата будаўніцтва асобных аб’ектаў, у прыватнасці кафэ.

 

Завершана будаўніцтва дасугавага цэнтра санаторыя – новая танцавальная пляцоўка, разлічаная на 300 чалавек. Пляцоўка адкрытая, але мае навес ад дажджу. Пры неабходнасці пляцоўку можна лёгка адаптаваць для выступаў артыстаў. Адкрыццё пляцоўкі адбудзецца 15 жніўня.

 

Паводле newsby.org

 

Фота dzyatlava.by/files/4/DSC00366_3.jpg