Бусел на брылі

| Без катэгорыі

Першы раз ён прыляцеў напярэдадні мінулых выходных. Мы з дачкой (вакно яе кухні як раз выходзіць на гэты брыль) адразу патэлефанавалі ў заапарк, але супрацоўнікі нашага «парку жывёл» адказалі, што ўцякачоў у іх няма.

 

Бусел паводзіў сябе так, як быццам заўсёды жыў побач з людзьмі. Мы прапанавалі яму скарынку хлеба, ён пагардліва адмовіўся. Прыйшлося бегчы ў краму за рыбай.

 

Паколькі я аматр рыбалкі і калі-некалі хаджу на Нёман, зараз мае падарожжы на раку сталі штодзённымі: бусел прылятае кожны вечар. Рачная здабыча так яму падабалася, што, як ад хлеба, бусел адмовіўся і ад пакупной рыбы.

 

Пачастунак яму не трэба выносіць і класці «на стол», дастаткова падкінуць рыбіну, і бусел яе паймае, як сапраўдны брамнік.


Вадзім Смалякоў

Фота аўтара