Песні, танцы ды сыры: Парк Жылібера на дзень ператварыўся ў сырны горад

|

Лепшых вытворцаў сыру выбірала прафесійнае журы, а гараджане самі маглі выказаць сваё меркаванне падчас народнай дэгустацыі. Прадэгуставаць сыр вырашылі і мы.

 

Каля ўсіх кропак, дзе можна было бясплатна пакаштаваць сыр, былі натоўпы людзей, у асноўным – жанчын.

 

Пастаяўшы крыху ў чарзе, прабіраемся нарэшце да першага стала. Тут праходзіць народная дэгустацыя сыроў усіх вытворцаў, якія прыехалі на фестываль.

 

Назвы сыроў прыхаваныя, ды і самі дзяўчыны, якія праводзяць дэгустацыю, не ведаюць, якія сыры знаходзяцца пад тым ці іншым нумарам. 

Першы сыр, які мы пакаштавалі – з цвілем, беларускай вытворчасці. Але прысмаку цвіля асабліва не адчувалася. Сыр яўна доўга не настойваўся, рабілі яго па-хуткаму, цвіль жа толькі для віду. У параўнанні з імпартнымі сырамі з гэтай катэгорыі – неба і зямля.

Падыходзім да стала з сырамі “элітнай групы”. Паспрабавалі пяць ананімных гатункаў. Гэтыя сыры аказаліся з насычаным сырным пахам і колерам. Не вельмі моцна адрозніваюцца ад імпартных.

Падыходзім да сыроў з рознымі дабаўкамі – прабіёна-кіслотамі. Сыры мяккія, адчуваецца цікавы прысмак як у біфідаёгуртах.

Побач вісіць спіс конкурсных сыроў. Прыкладна можна ўявіць, што за гатункі мы паспрабавалі.

Падыходзім да стала “Малочнага міра”. У гэтым годзе яны расстараліся і зрабілі, бадай, самую стылёвую прэзентацыю.

 

Прадстаўнікі завода былі ў форме пілотаў і сцюардэс, сыры ляжалі ў чамаданах, на століках стаялі мініяцюрныя самалёты, а побач можна было заўважыць вялікі сырны самалёт. Насупраць можна было сфатаграфавацца на фоне авіялайнера імя “Малочнага міра” разам з “пілотам”.

“Такая стылістыка выбрана не выпадкова, мы хацелі адлюстраваць тэму мірнага неба, прысвечаную юбілею перамогі”, – сказала ўсмешлівая прадстаўніца завода.

Але пяройдзем нарэшце да дэгустацыі. Мы паспрабавалі некалькі гатункаў сыроў. Вось наш вердыкт:

 

“Нямунас”. Адзначым моцны пах малака. Сам па сабе сыр неблагі, такі паўбюджэтны варыянт. 

 

“Барон”. Мяккі сыр з хімічным прысмакам. 

 

“Каралеўскі”. Сыр з насычаным сырным смакам, сырнага паху няма, але смак на ўзроўні элітнага. Па колеру і цвёрдасці саступае галандскім.

 

Усе гэтыя сыры можна было набыць побач за 90 700 рублёў.

 

Мы дэгуставалі сыры расійскага тыпу. Да гэтага на суд наведвальнікаў выстаўляліся асаблівыя сыры, якіх яшчэ няма ў продажы – з вішняй і аліўкамі. Народная дэгустацыя выявіць лепшы сыр, які ў наступным годзе ўжо трапіць на прылаўкі крам. Лідар народнай дэгустацыі мінулага года – “Кронас” – менавіта такім чынам трапіў у крамы.

Пераходзім да Дзятлаўскага сыраробнага завода. Завабліваюць паспрабаваць гэтую прадукцыю дзве дзяўчынкі ў кароценькіх бліскучых сукенках.

“Славяначка”. Сыр хуткага вэнджання, няма ні паху, ні прысмака вэнджання. Плаўлены сыр 30% тлустасці.

 

“Чэдэр-голд”. Пазіцыянуецца як сыр для піццы. Прысмак варанага творага, не сырны.

 

“Галандскі брус”. Мяккі сыр з цікавым пахам і цалкам сырным смакам. Прыемны бюджэтны варыянт.

 

“Атлетас”. Сыр спецыяльнай закваскі. Смак і пах як у бактэрыялагічных сыроў.

 

Усе гэтыя сыры можна было набыць у сярэднім за 74 500 рублёў.

Ідзем далей. “Навагрудскія дары” зрабілі толькі стэнд з прэзентацыяй сваіх сыроў, без народнай дэгустацыі. Тым не менш, нас пачаставалі смачным цвёрдым сырам “Рэджаніта”. Гэты сыр выспяваў год, гэта адчуваецца і па паху, і па смаку. Набыць такі сыр можна ў сярэднім за 118 тысяч рублёў.

Астатнія вытворцы абмежаваліся прэзентацыйнымі стэндамі. Адзначым, што самыя вялікія чэргі за сырамі мы заўважылі ў Шчучынскага завода і “Малочнага міра”.

8 align=”” alt=”сырны фестываль, сыр, сырный фестиваль” width=”725″ height=”480″ >

7 align=”” alt=”сырны фестываль, сыр, сырный фестиваль” width=”725″ height=”475″ >

Традыцыйна ў такія святы можна было паглядзець на творы мастацтва з сыру: у гэты раз гаражанам паказалі 16-кілаграмовую кнігу, зробленую з сыра, більярдны стол, складанку Беларусі і нават макет завода “Азот”.

1 align=”” alt=”сырны фестываль, сыр, сырный фестиваль” width=”725″ height=”494″ >

0 align=”” alt=”сырны фестываль, сыр, сырный фестиваль” width=”725″ height=”480″ >

Па ўсім парку Жылібера шлі традыцыйныя для гарадскіх святаў забавы. 

5 align=”” alt=”сырны фестываль, сыр, сырный фестиваль” width=”725″ height=”480″ >

У гэтым годзе асабліва парадаваліся аматары гульні “Angry Birds”, таксама можна было асядлаць бычка.

Фестываль сыру ў гэтым годзе спалучылі са святкаваннем Дня горада. Як Гродна адзначыў гэтае свята – чытайце ў матэрыялах “Твайго стыля”!

 

Пена-паці і кадэты. Як святкуюць Дзень горада на раёне

 

У дзень горада дзеці пабудавалі кардонны Гродна

У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці

Дзень горада ў Instagram