Ці магу ў «МГУ»?

Ведаў бы ён (голас) тады, на што мяне пхае…

Школа журфаку цэнтральнага ўніверсітэту Масквы з’яўляецца адной з самых старых, а, значыць, і лепшых. Аб тым, што расійскі ўрад шануе і паважае СМІ гаворыць нават месцазнаходжанне журналісцкага корпуса – насупраць Крамля.

 

Самаўпэўненая дзяўчына Ліза з горада Гродна, якая скончыла ліцэй №1 з залатым медалём, прыехала заваёўваць Маскву ў пачатку ліпеня. Першы дзень прайшоў у прасторных аўдыторыях за афармленнем дакументаў. Я здавала партфоліо, якое з-за таўшчыні нікуды не змяшчалася, і мне выдалі два папяровых пакета; запаўняла анкеты; «складала» аўтабіяграфію. Некалькі дзён было вельмі цяжка, таму што нікому, акрамя маці, я там была не патрэбна, а маці чакала мяне ў Гродна. Але потым я пазнаёмілася з іншымі абітурыентамі журфаку, і стала спакайней: на іх падтрымку можна было разлічваць.

 

Акрамя сачынення і гутаркі, я павінна была здаць тры адзіных расійскіх (!) дзяржэкзамена. З хаты я выязджала на электрычцы ў 6 гадзін раніцы і вярталася ў 12 ночы. Садзілася за літаратуру, чытала да трох, а праз дзве гадзіны ўжо трэба было ўставаць.

 

Арганізацыя іспытаў нават у такой прэстыжнай ВНУ апынулася цалкам расійскай – напрыклад, нам гаварылі прыйсці да 8.00, а ўпускалі толькі праз гадзіну. І нам прыходзілася тырчаць пад пякучым сонцам або пад праліўным дажджом. Але мы жартавалі: маўляў, нас хочуць адсеяць спачатку пры дапамозе «суровых кліматычных умоў», а ўжо потым, хто выжыве, будзе дапушчаны да сачынення.

 

На сачыненне мы патрапілі як раз пасля дажджу, мокрыя і злыя, і з азвярэннем пачалі рыпаць асадкамі па беласнежных лістах. Тэмы творчай працы былі адэкватныя, але журналістыкай ні з адной з іх не пахла (як апынулася потым, гэта і было асноўным падвохам для і без таго ўжо скатаваных журналістаў).

 

Каб прайсці на творчую гутарку пасля праверкі пісьмовай працы, мне не хапіла аднаго балу. А на разборы сачыненняў мне так пракаментавалі маю працу: «У вас атрымалася добрая мастацкая проза, а факты, якія вы спрабавалі ўставіць ў яе, толькі перашкаджалі чытанню, а не дапамагалі». Выкладчыца, якая так мяне «супакойвала», сказала, што ў мяне ёсць здольнасці, проста я не зусім зразумела, чаго ад мяне патрабуе МДУ. А хто мне растлумачыў пра яго жаданні? «Спрабуйце на наступны год, у вас атрымаецца. Бо вы ўжо пагатаваліся ў гэтым «катле», – дадала добрая самарыцянка. Мне ад яе слоў лягчэй не стала, а ў глыбіні душы я прызнал сябе тупым валёнкам і пайшла забіраць дакументы.

 

Потым я паехала паступаць у ЕГУ, дзе зараз ужо лічуся студэнткай. А нядаўна мне патэлефанавалі сваякі з Масквы і сказалі , што ўсе расійскія ЕГЭ я здала на выдатна, набрала вялікую колькасць балаў… Упэўненасць пасля Масквы ў мяне знікла, але ўсё, што ні робіцца, робіцца да лепшага… Не! Гэтую прымаўку прыдумалі няўдачнікі! Паспрабую на наступны год яшчэ раз.