Аграрыі Гарадзеншчыны ставяць эксперыменты над кавунамі

Галоўны спецыяліст па пладаводству Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза Дзмітрый Лях распавёў, што у бягучым годзе 6 сельгаспрадпрыемстваў вобласці ўключыліся ў эксперымент па вырошчванні гэтай бахчавыя культуры.

 

СВК “Свіслач”, “Імя Крамко”, ААТ “Васілішкі”, Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН РБ, РУАП “Гродзенская агароднінная фабрыка” і ЛРСУП “Мажэйкава” Лідскага раёна пасадзілі па некалькі сотак кавуноў і ўдала іх выгадавалі. Практычна ўвесь ураджай кавуноў ўжо прыбраны, прадукцыя рэалізуецца праз уласную гандлёвую сетку сельгаспрадпрыемстваў.

 

Як растлумачыў Дзмітрый Лях, кавуны ў кліматычных умовах Гродзенскай вобласці вырастаюць да сярэдняй велічыні (прыкладна 5-6 кг), пры гэтым нядрэнна растуць у адкрытым грунце і нармальна выспяваюць. Значыць, эксперымент атрымаўся і ў наступным годзе яго можна працягнуць, перадае Белта.