Правакацыйная ананімка на старшыню

|

У лісце між іншым сцвярджаецца, што Анжаліка Борыс распаўсюджвае ў Беларусі польскія нацыяналістычныя погляды. Супрацоўнічае з беларускімі нацыяналістамі з Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі і з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Неаднаразова прадастаўляла ім для мерапрыемстваў памяшканне Саюза палякаў. А таксама, што Борыс, як дырэктар фірмы «Палёніка», здзейсніла неакрэсленыя фінансавыя парушэнні. Анжаліка Борыс гаворыць, што гэты ліст і праверка ёсць звычайнай правакацыяй:

 

– Гэта не першыя ананімныя абвінавачванні. Будуць правяраць, шукаць нейкія невядомыя фінансавыя парушэнні. А перад гэтым па тэлефоне была ананімная пагроза. Што калі я не прыйму невядомых мне рашэнняў, то фірма «Палёніка» пасля праверак будзе ліквідавана. Я думаю, што гэта звязана з маёй грамадскай дзейнасцю ў Саюзе палякаў. І з тым, што набілжаецца з’езд Саюза на чале з Юзэфам Лучнікам, які рыхтуюць ўлады.

 

Дарэчы чалавек, прозвішчам якога быў падпісаны гэты ліст, заявіў у міліцыі, што яго не пісаў, почырк і стыль напісання не яго, а подпіс быў проста падроблены.

 

Радыё Рацыя