Каманда з Ліды з перамогі стартавала ў еўрапейскай Лізе чэмпіёнаў (абноўлена)
Такое права каманда з Ліды заваявала пасля таго, як стала сёлета чэмпіёнам Беларусі.
Супернікамі хлопцаў з Ліды на турніры, які праходзіць у венгерскім Дзьёры, з’яўляюцца мясцовы “Дзьёры ЭТО” (Győri ETO FC), брытанскі “Баку Юнайтэд” (Baku United FC) і харвацкі “Нацыяналь” (FC Nacional Zagreb).
У элітную стадыю Лігі чэмпіёнаў праб’юцца 2 наймацнейшыя каманды з групы.
29 верасня “Лідсельмаш” гуляў з гаспадарамі турніру і перамог іх з лікам 4-3 (па два галы забілі Іваноў і Чахоўскі).
Футбалісты з Ліды падпсавалі настрой гаспадарам турніру
30 верасня нашую каманду чакае сустрэча з брытанцамі, а 2 кастрычніка – з харватамі.
У першай сустрэчы групавога турніру “Нацыяналь” перамог “Баку Юнайтэд” з лікам 5-4.
Футзальная Ліга чэмпіёнаў адлічвае сваю гісторыю з сезону 2001/2002 гг. Сем разоў з чатырнаццаці розыгрышаў у турніры перамагалі каманды з Іспаніі.
У мінулым годзе чэмпіёнам стаў “Кайрат” з Казахстану.
Каманда з Ліды ў 2012 г. ужо гуляла ў гэтым турніры, але не здолела выйсці з групы ў элітны раўнд.