Маці загінула, дзіця ў цяжкім стане
Маладая сям’я: бацька і маці, якая везла ў вазку дзіця, каля 22 гадзін ішла па ўзбочыне вуліцы Горкага.
Тут на вялізнай хуткасці на іх наляцеў аўтамабіль “Форд-эскорт”, за рулём якога сядзеў пьяны19-гадовы беспрацоўны гродзенец.
Машына знесла маці з вазком і знікла з месца здарэння. Сведкі трагедыі адразу выклікалі хуткую дапамогу, але выратаваць 25-гадовую маці не ўдалося – жанчына памерла па дарозе ў бальніцу. Палутарагадавалы хлопчык, які цудам застаўся жывы, трапіў у рэанімацыю.
Супрацоўнікі гродзенскага ДАІ шукалі забойцу больш за тры гадзіны.
Калі хлопца затрымалі, высветлілася, што толькі летась за парушэнні правілаў дарожнага руху на яго было складзена 4 пратакола. Аднойчы ён ўжо збягаў з месца аварыі, але ў тым выпадку ахвяр не было.
Паводле http://ont.by