21 жніўня ў Гродна распачнецца міжнародны валейбольны турнір

|

У абласной дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерва, дзе трэніруецца беларуская каманда, карэспандэнту “ТС” паведамілі, што спаборнічаць у турніры будуць зборныя Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Азербайджана.

Літва і Україна, чые каманды таксама ўваходзяць у асацыяцыю, свайго ўдзелу не падцвердзілі.

Спаборніцтвы Усходнееўрапейскага турніра Беларусь прымае ўпершыню. Гродна абраны месцам іх правядзення таму, што дзяўчаты з нашага горада складаюць пераважную большасць удзельніц беларускай зборнай.

Спаборніцтвы пройдуць на базе спартыўна-турыстычнага комплекса “Вікторыя” з 21 да 23 жніўня.

Гульні распачынаюцца з 10 гадзін раніцы. Уваход вольны.