Пагаворым пра смецце

|

Абмеркаванне запланаванае на сераду ў актавай зале гарвыканкама (плошча Леніна 2/1).

На ўсё пра ўсё адведзена 2 гадзіны: з 17.00 да 19.00.

Напярэдадні абмеркавання гарвыканкам заахвочвае знаёміцца з праектам у Гродзенскім гарадскім ЖКГ.

Гэта можна зрабіць у працоўныя дні з 9 да 10 гадзін па адрасе: вул.Кірава 32, каб.17.

Папярэднее абмеркаванне мэтазгоднасці будаўніцтва завода па перапрацоўцы смецця на Гродзеншчыне адбылося ў пачатку лета. Тады ў ім удзельнічала толькі 3 прадстаўніка грамадства.

Нагадаем, што 60 міліёнаў на будаўніцтва перапрацоўчага прадпрыемства прадаставіў Сусветны банк.