Крывавае вяселле

|

Сварка паміж мужчынамі ўсчалася падчас вяселля ў вёсцы Кодэўцы, на якое яны абое былі запрошаныя.

У выніку аднаго з удзельнікаў сваркі, мясцовага жыхара, са свята выгналі.

Пакрыўджаны госць аднак не спяшаўся сыходзіць, пачакаў свайго крыўдзіцеля на вуліцы і жорстка збіў. Мужчына памёр на месцы ад траўматычнага шоку і крывацёку, ягонае цела засталося на ўзбочыне дарогі, а забойца вярнуўся дамоў, пераапрануўся і паклаўся спаць.

Злачынца ўжо быў неаднаразова асуджаны. Цяпер яго чакае ад 6 да 15 год пазбаўлення волі.

Паводле сайта http://www.uvd.grodno.by