Ярмошына паведаміла журналістам пра правакацыі з “пераносам” участкаў у Гродне

|

Лідзія Ярмошына адзначыла, што гэта закранула цэлы мікрараён. “Такая інфармацыя прыйшла ў ЦВК. Яе перадалі назіральнікі ад грамадскіх аб’яднанняў. Нам паведамляюць пра факты правакацый на розных выбарчых участках. Вось адна з такіх правакацый. Думаю, яна мае істотнае значэнне для тых, хто цікавіцца выбарамі”, – сказала Лідзія Ярмошына. Гродзенскі абласны выбаркам зоймецца праверкай гэтай інфармацыі.