Сёння — Яблычны Спас

|

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло».

 

Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што сённяшняе свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

 

Паводле Наша Ніва

Ілюстрацыя www.rifinfo.ru