А(H1N1) ужо ў Беларусі
Разам з жонкай ён прыехаў у Беларусь ажно 10 жніўня. Міністэрства аховы здароўя знайшло усіх 37 чалавек, з якімі кантактаваў хворы. Па выніках медычнага даследавання яны прызнаныя здаровымі.
Учора, на прэс-канферэнцыі у Мінску галоўны санітарны ўрач Беларусі падкрэсліла: “цалкам ізаляваць краіну ад свінога грыпу немагчыма, таму пры першых сымптомах хваробы абавязкова трэба звяртацца за медыцынскай дапамогай”.
Сярод новых мераў па прафілактыцы А(H1N1) у Беларусі будуць таксама ўведзеныя абавязковыя агляды студэнтаў пры засяленні ў інтэрнат.
Кожны, хто прыедзе на Радзіму пасля 23 жніўня з Італіі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Гішпаніі, Ірландыі, Бельгіі і Аўстрыі будзе знаходзіцца пад сямідзённым карантынам. У гэты час неабходна назірацца ў урача.
На 17 жніўня колькасць захварэлых у свеце складала 231 353. Памерла 2107 чалавек. Грып А(H1N1) зарэгістраваны ў 168 краінах. У Расіі выяўлена 180, у Польшчы 150, у Літве – 40 захварэлых.
Фота zman.com