Пазнай Беларусь!
Конкурс праводзіцца ўжо ў сёмы раз. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Нацыянальная агенства па турызму, Міністэрства спорту і турызму Беларусі і рэдакцыя газеты “Туризм и отдых”.
Большасць з намінацый прапанаваная для турыстычных прадпрыемстваў і адміністрацый малых гарадоў.
Аднак, кожны можа прыняць удзел у двух намінацыях: “Я пазнаю Беларусь” і “Лепшая канцэпцыя брэнду краіны”. Перамогу ў першай намінацыі атрымае той, хто наведае найбольшую колькасць аб’ектаў з пераліку. У адрозненне ад мінулага году ня трэба атрымліваць у Нацыянальным агенстве кніжкі удзельніка. Спіс аб’ектаў размешчаны на старонцы агенства.
Пераможца атрымае тур на выхадныя ад Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Узнагародай за першае месца ў намінацыі “Лепшая канцэпцыя брэнда краіны” будзе тур у Еўропу.
фота interfax.by