Вярніце піва!
Са слоў Наважылавай забарону “вытворца адчуў ужо ў поўнай меры, дробная розніца – гэта стратэгічны канал у збытавых сетках Heineken.
Сёння спажыўца пазбавілі “зручнага і папулярнага канала куплі крокавай даступнасці”. Вытворцы сутыкнуліся з праблемай значнага падзення продаж – сказала мэнеджер.
За сем месяцаў гэтага году аб’ём продажы кампаніі скараціўся на 30 адсоткаў
Наважылава лічыць, што зараз “ідзе барацьба за палічную прастору ў магазінах, і беларускім брэндам цяжка канкурыраваць з замежнымі”. У той жа час каля 65% піва, што прадаецца ў кіёсках, было мясцовай вытворчасці. “Такім чынам, забарона на рэалізацыю піва праз кіёскі пазбаўляе беларускага вытворцу важнага канала продаж. Ва ўмовах фінансавага крызісу піваварам нанесены моцны ўдар”.
Прадстаўнік Heineken лічыць, што склалася парадаксальная сітуацыя: з аднаго боку, ад піўных вытворцаў патрабуюць выканання праграмы развіцця піваварнай галіны на 2006—2010 гады, а з другога — ствараюцца бар`еры, якія перашкаджаюць нармальнай працы ў цэлым.