Лаўрэатам прэміі імя Ядкоўскага стаў Андрэй Вашкевіч. Грошы ён аддаў на дабрачыннасць
Узнагароду ў 2015 годзе атрымаў Андрэй Вашкевіч. Уручаў яе пераможцу славуты гарадзенскі краязнаўца і настаўнік Алесь Госцеў (на фота вышэй) – чалавек, дзякуючы якому Андрэй і стаў гісторыкам. Фінансавую частку прэміі Вашкевіч перадаў дабрачынным арганізацыям Гродна, якія працуюць з дзецьмі. Спыняцца на гэтай узнагародзе Андрэй не збіраецца і плануе далей вывучаць гісторыю Гродна.
Хто яшчэ прэтэндаваў на ўзнагароду імя Ядкоўскага ў 2015 годзе?
Гэта ўжо чацвёртае ўручэнне прэміі імя Ядкоўскага, якую заснавалі ў 2012 годзе. Папярэднія яе лаўрэаты: Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін і Фёдар Ігнатовіч.
У гэтым годзе да дыплому дадаўся яшчэ і адмысловы медаль. Яго пакуль атрымалі толькі Вашкевіч і Госцеў, для іншых папярэдніх лаўрэатаў медалі вырабяць неўзабаве.
Узнагарода імя Ядкоўскага ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю гарадзенскай мінуўшчыны, захаванне прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна, актыўную грамадзянскую пазіцыю і прынцыповасць.
Фота Яна Лялевіча