Для каго «бомба», а для каго дзюрка ад баранкі

|

Разам з Наталляй з «Алімпіі» у Балгарыю пераедзе і найлепшая «снайперка» каманды –Таццяна Ліхтаровіч. Нападніца падпісала кантракт на год з чэмпіёнам гэтай краіны клубам «Лукойл Нафтахім».

 

Пераезд гарадзенскіх баскетбалістак на Балканы быў арганізаваны спартыўным агенцтвам з Бельгіі, якое спецыялізуецца на перапродажы спарцменаў. Кіраўніцтва «Алімпіі» не хавала, што ўтрымаць сваіх найлепшых баскетбалістак на жабрацкіх па еўрапейскіх мерках заробках не атрымаецца. Пераезд у Балгарыю стане для Ануфрыенка і Ліхтаровіч першым досведам выступлення за мяжой.

 

У сваіх новых камандах гарадзенкі атрымаюць таксама магчымасць гуляць у прэстыжных еўракубкавых турнірах, ад удзелу ў якіх з-за галечы рэгулярна адмаўляюцца беларускія баскетбольныя каманды. «Зорка» Наталлі Ануфрыенкі ўзыйшла на чэмпіянаце Еўропы 2007 г., дзе беларускі сталі бронзавымі прызёркамі.

 

Наталля гуляла таксама на Алімпіядзе ў Пекіне (6-е месца) і на сёлетнім чэмпіянаце кантыненту (4-е месца). У беларускім чэмпіянаце Ануфрыенка лічылася абаронцай №1. Аўтарытэт у Беларусі мела і Таццяна Ліхтаровіч, якая ледзь не ўкожнай сустрэчы чэмпіянату сталавілася лепшай па колькасці закінутых мячоў. Імя Таццяны фігуравала і ў адным з гучных скандалаў: пасля таго, як дзяўчыну не ўзялі на чэмпіянат Еўропы, тая жорстка выказалася ў адрас галоўнага трэнера зборнай Беларусі Анатоля Буяльскага і некаторых партнэрак па нацыянальнай зборнай краіны.

 

На здымку: у цэнтры – Наталля Ануфрыенка

Фота: FIBA.com