Мінскі прадпрымальнік-калекцыянер прывёз у Гродна тры сотні ёлачных шароў з усіх куткоў свету

|

На выставе можна даведацца пра вытворчасць навагодніх цацак ад сярэдзіны ХІХ ст. да нашых дзён, убачыць цацкі з розных краін і кантынентаў, інтэрактыўны калядны гарадок і рэпрадукцыі савецкіх святочных паштовак.

 

На майстар-класе можна навучыцца размалёўваць шкляныя шары, а ў канцы экспазіцыю – набыць шар на ўласную елку або даслаць паштоўку блізкім праз “Пошту Дзеда Мароза”.

 

У калекцыі Андрэя Бегуна – больш за 1000 ёлачных цацак. У Гродна ён прывез каля 300 з іх. Мінчук кажа, што збірае сваю калекцыю ўсё жыццё – ад першага свайго Новага году.

 


 

Выставу можна наведаць да 30 студзеня 2016 года.