Уладальніка ЗОВ Алега Зухавіцкага зноў затрымалі

|

Некалькі тыдняў таму Алег Зухавіцкі быў выкліканы на допыт у Мінск. Аднак у Гродна ўжо не вярнуўся.

 

“[Па справе кампаніі ЗОВ] выкрытыя новыя факты. Таму яму змененая мера стрымання на заключэнне пад варту”, – сказаў прадстаўнік КДБ.

 

18 лютага КДБ Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб затрыманні групы асоб, у якую ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній “ЗОВ”, а таксама шэрагу камерцыйных структур. Іх падазравалі ў атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры.

 

У траўні асноўны ўладальнік кампаніі Алег Зухавіцкі выйшаў на волю.”У кошт пакрыцця ўрону дзяржаве ўжо паступіла 31,4 млрд рублёў”, – паведаміў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Вячаслаў Рэут.

 

Праз некалькі тыдняў пасля выхаду на волю бізнэсмэн запусціў у Гродна новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва.

 

Атрымаць каментар у сям’і Зухавіцкіх не ўдалося.

 

Фота: Вольга Лойка TUT.BY