Антыядзерны Дзень Дзеянняў на Астравеччыне

|

Як паведамляе сайт greenbel.info, удзел у акцыі брала 30 чалавек.

На масце праз Вілію ля вёскі Міхалішкі імі была вывешана 15-метровая расцяжка «Астравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!».

Транспарант «Нет АЭС!» быў змешчаны на пляцоўцы ля вёскі Валэйкуны, ля якой мае быць збудаваная атамная станцыя. На дошках абвестак і іншых публічных месцах у розных вёсках развешваліся плакаты, якія нагадвалі пра Чарнобыльскую катастрофу і небяспекі атамнай энэргетыкі.

Удзельнікі акцыі паведамілі, што на Астравеччыне ўжо распачата будаўніцтва дарогі да месца знаходжання будучай АЭС. У пашпарце аб’екту паведамляецца, што гэта аўтамабільная дарога “вёска Газа-АЭС, 1-я чарга”.

Удзельнікі акцыі выказалі меркаванне, што будаўніцтва дарогі сведчыць пра тое, што грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва АЭС, дата якіх так і не прызначана, з’яўляюцца простай фармальнасцю.

Антыядзерны Дзень Дзеянняў быў арганізаваны беларускай Лібертарной групай «Антыатамны супраціў», Беларускай антыядзернай кампаніяй і расейскай групай «Экозащита!».

Відэа з акцыі глядзі тут – http://www.youtube.com/watch?v=02n5Vwnj3oE

На здымку: транспаранты на стагах саломы – ноў-хаў беларускіх акцый пратэсту