37 пытанняў
У перапісным лісце 37 пытанняў.
Акрамя традыцыйных – пра ўзрост, адукацыю, месца пражывання і крыніцы дахода, ёсць пытанні, якія тычацца штодзённага перамяшчэння людзей з месца пражывання да месца працы, наяўнасці кампутара, магчымасцях доступу ў Інтэрнэт.
Асобным блокам ідуць пытанні, прысвечаныя жыллёвым умовам грамадзян. На думку арганізатараў перапісу, гэтая ўнікальная інфармацыя дапаможа сфармаваць жыллёвую палітыку, зыходзячы са складу хатняй гаспадаркі, узроставых груп ды інш.
Гарвыканкам звяртае ўвагу, што перапіс ёсць грамадзянскім абавязкам чалавека і грамадзяніна і адзінай магчымасцю атрымаць звесткі пра нацыянальны, моўны і сямейны склад насельніцтва.
Агучана найважнейшая мэта перапісу. На першым месцы – прадставіць вобраз грамадства ў цэлым і выявіць месца кожнага грамадзяніна незалежна ад сацыяльнага статуса і нацыянальнасці.
Перапіс распачнецца 14 кастрычніка і іпрацягнецца дзесяць дзён.