Танцы ў драмтэатры
Цягам чатырох дзён у драмтэатры пройдуць майстар-класы замежных харэографаў для кіраўнікоў гродзенскіх танцавальных школ, гурткоў і студый.
Для шырокага кола гледачоў госці падрыхтавалі паказалныя выступы, якія адбудуцца 9,10 і 11 верасня.
Праграму завершыць круглы стол прысвечаны тэндэнцыям развіцця танцавальнага мастацтва.
Сярод удзельнікаў праекта – інтэрнацыянальная творчая група шведскага хареографа Бена Вурхама, Люблінскі тэатр танца (Польшча), група Voices з Малдовы, танц-тэатр “Галерэя” і студыя “Фолюш-балет” з Гродна.
Білеты на выступы шведскіх і польскіх танцораў прадаюцца ў касах драмтэатра.
Кошт – 7000 рублёў.