Пяць прычын прыдбаць Гарадзенскі каляндар ад Віктара Саяпіна

|

А каб дадаць чытачам імпэту – пералічым некаторыя “моцныя бакі” выдання.

 

1. Фота. У календары ўкладальнікі выкарысталі нетрывіяльныя фота Гродна: закатка асфальту на Савецкай плошчы паверх бруку, першая пасляваенная аўтааварыя, забыты многімі самалёт, які стаяў у парку Жылібера. Пры гэтым, выявы адносяцца да розных часоў і не абмежаваныя, напрыклад, савецкай эпохай.


2. Даты. Каляндар адначасова з’яўляецца своеасаблівым летапісам гісторыі горада – на кожны месяц пададзеныя некалькі ключавых дат. Больш за тое, укладальнікі ў якасці бонуса прэзентуюць разам з кожным асобнікам календара сапраўдны летапіс – маленькую храналогію горада ад Віктара Саяпіна асобнай брашуркай.


3. Першы. Як не дзіўна, надрукаваны сёлета ў “Юрсапрынце” каляндар – першы гістарычны каляндар, прысвечаны ад пачатку да канца нашаму гораду.


4. Саяпін. Краязнавец і аўтар некалькіх дзясяткаў (!) кніг па гісторыі горада паспеў зрабіць сабе імя як найбольш пладавіты яго даследчык. Таму “Каляндар ад Саяпіна” – гэта брэнд сам па сабе. Дарэчы, у далейшым рэдакцыя плануе выпускаць аналагічныя календары ў супрацы з іншымі гісторыкамі, прэзентуючы іх погляд: кшталту, “Каляндар Ядкоўскага” або “Каляндар Вашкевіча”.


5. Якасць і кошт. Кошт выдання зусім не завоблачны – 80 тысяч (прыдбаць можна будзе ў кнігарні “Праметэй” на Савецкай), а паліграфія – якасная (колер, глянец). Варта зазначыць, што тыраж – усяго 150 экзэмпляраў, таму на паліцах выданне наўрад ці заляжыцца!

 


 

Фота Вольгі Мілавай