Ад пчол і восаў гродзенцам прапануюць пазбаўляцца самастойна

|

Адпаведнае распараджэнне выдала Міністэрства па надзвычайных становішчах.

Аднак ахвяры восаў не застануцца з праблемай сам насам: яны могуць атрымаць рэкамендацыі спецыяліста па тэлефоне.

Каб пазбавіцца ад небяспечных “суседзяў” выратавальнікі прапануюць просты рэцэпт – у паўлітровую банку варэння дадаць інсектыцыд “Каратэ” і пакінуць пачастунак побач з гняздом.

За лета гродзенскія выратавальнікі 14 разоў выязджалі на ліквідацыю асіных гнёздаў у бальніцы, школы і дзіцячыя садкі.

Паводле “ВГ”