Я адключаю ілюстрацыі…
Па выніках даследванняў Байнэту, праведзеных «Акавітай» у 2008 годзе, колькасць сайтаў пераваліла за трыццаць тысяч. На працягу гэтага году чакаецца прырост яшчэ ў пяць тысяч інтэрнэт-старонак. Яшчэ лепш выглядае сітуацыя з даменамі: на сёння у зоне BY налічваецца каля дваццаці тысяч галін. Штогод іх колькасць расце на 40 адсоткаў.
Такая розніца паміж лічбай старонак і імён, тлумачыцца тым, што шмат беларускіх сайтаў рэгіструюцца на дамене RU. Гродзенская ж інтэрнэт-прастора ўжо даўно у лідэрах Байнэту. Старонкі Гродзенскага форуму і блогу s13.ru не зыходзяць з першай дзесяткі па наведванні ў Акавіці. Увесь час з’яўляюцца новыя праекты, як, напрыклад, «Афіша Гродна», ці анансаваны ўчора «Мегамаг».
«Мегамаг», у прынцыпе не благі праэкт. Увесь час дзяжурыць кансультант у ICQ, да якога можна звярнуцца за патрабязнай інфармацыяй. Створана база дадзеных асартыменту. Але ўсё гэта псуе жахлівы дызайн старонкі. І вялікая колькасць абдруковак: «ЯМусорка», «Средства по ухо» і інфармацыю, што ў краме «Гастраномія» можна набыць літаральна: «прэзеватывы і металічную п».
Нядаўна ажыў праект art.grodno.su. Старонка прапануе «поўны катала майстроў жывапісу, графікі, скульптуры і манументальнага мастацтва». Сайт выглядае даволі прыемна, практычна адсутнічае раклама. Можна пазнаёміцца з працамі майстроў.
Канешне, сам факт існавання такой старонкі – вялікі плюс, але выкананне застаўляе жадаць лепшага. Па-першае, «поўны каталог» змяшчае ў сабе імёны адзінаццаці мастакоў і аднаго скульптара. Прыкладаў прац некаторых майстроў не больш за адзін. Старонка не дае інфармацыі пра выставы, няма магчымасці заказаць працу. Калі вы хацелі б пазнаёміцца з творчасцю некаторых гродзенскіх мастакоў, то можна і наведаць гэты сайт.
Увесну мінулага году міністр сувязі Беларусі Мікалай Панцялей ствердзіў, што Байнэтам карыстаецца прыкладна два з паловай мільёны чалавек. Такім чынам, з першага погляду, нашая Інтэрнэт-прастора развіваецца даволі дынамічна. Але існаванне сур’ёзных праблем відавочна. Так галоўны дырэктар «Надзейных праграм» Юры Зісэр лічыць, што «фантастычная дарагавізна паслуг і адсутнасць інтэрнэт-гандлю ў нармальным разуменні» – галоўныя фактары, хамуючыя развіццё Байнэту.
Праз два гады пасля гэтага заяўлення сітуацыя з большага не змянілася. Да гэтай пары аўтар артыкулу, як і многія з чытачоў, аглядае старонкі з адключанымі ілюстрацыямі, бо так танней.
Ілюстрацыя www.gorodplast.net