Фотарэпартаж: Музей праса пачне працу ў Гродне з 5 студзеня 2016

|

На сённяшні дзень у яго калекцыі больш за 500 прасаў: ад самых старажытных да сучасных. “Выставім, праўда, самыя цікавыя прыклады. Першая згадка пра прас датуецца XVI стагоддзем, але ў нашай экспазіцыі самы стары прас быў выраблены ў XVII стагоддзі. На працягу некалькіх стагоддзяў іх канструкцыя была нязменнай”, – паведаміў Аляксандр Шпакоўскі, дырэктар музея.

 

Першыя прасы былі вырабленыя з суцэльнага кавалка металу. Вага іх даходзіла да 10 кг. Пазней для прасавання выкарыстоўвалі добра вядомыя вугальныя мадэлі. Ёсць у экспазіцыі і прасы, у якіх у якасці уцяжарвальнікаў выкарыстоўваліся ўстаўныя пласціны з металу. Прадэманструюць наведвальнікам і драўляную мадэль: такія выкарыстоўвалі яшчэ ў XIX стагоддзі.

 


 

Музей праса ў Гродне – першы ў краіне, сказаў Аляксандр Шпакоўскі. Паводле яго слоў, у свеце вядома не больш за дзесяць падобных музеяў. Акрамя ўласна выставы прасаў тут плануюць арганізаваць і зменную экспазіцыю бытавой тэхнікі, механізмаў, кухоннага посуду, будуць паказваць пральныя машыны, прыстасаванні для расколвання арэхаў, таркі, машынкі для апрацоўкі гародніны і садавіны. Размясціць прадметы плануюць такім чынам, каб наведвальнік мог прасачыў тэхнічны прагрэс і тэндэнцыі змены бытавой тэхнікі.

 

Фота Леаніда Шчаглова