Веды можна намаляваць!
ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» сумесна з сацыяльным аддзелам Гродзенскай Епархіі БПЦ, УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», УА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» напярэдадні школы ладзяць акцыю «Малюем веды!».
Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў дзяцей з абмежаванымі магчамасцямі і асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага стану здароўя.
Мерапрыемства адбудзецца 30 верасня ў 12 гадзін у гарадскім парку імя Ж.Э. Жылібера. Спачатку пройдзе малебен благаслаўлення дзяцей на новы навучальны год (малебен прачытаюць праваслаўны і каталіцкі святары). Пасля дзецям прапануюць паўдзельнічаць у творчых майстэрнях: караоке-клуб, малюнак на мальберце, лепка з салёнага цеста, ралявыя гульні. Акрамя таго, удзельнікаў акцыі чакае тэатралізаванае прадстаўленне, гульні з клоунамі і казачнымі героямі, а таксама падарункі! На акцыю запрашаюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, а таксама ўсе жадаючыя весела правесці час напярэдадні новага навучальнага году.
Ласкава запрашаем на акцыю журналістаў! Будзем удзячныя за асвятленне мерапрыемства ў СМІ.
Кантакты: +37529 5881741 +37525 9723764 e-mail: journalist1989@yandex.ru icq – 496 226 300 skype – gusztyn