Фотафакт: Да прыходу маразоў экаанархісты правялі ў Гродне акцыю супраць шуб
У сваім пабліку ў сацыялных сетках актывісты назвалі акцыю “агітацыйным рэйдам супраць эксплуатацыі жывёл”. Фота з Гродна з’явіліся на старонцы ініцыятывы Black Green Belarus, якая пазіцыянуе сябе як рух экаанархістаў ды антыфашыстаў.
“Футра – гэта забойства”, “Толькі мярзотнікі носяць шубы”, “Жывёлы не адзежа” – вось лозунгі, якімі былі “упрыгожаныя” сцены горада.
Акцыю, як пішуць актывісты, правялі менавіта зараз у сувязі з прыходам халадоў, калі людзі апранаюць шубы з натуральнага футра, выраб якіх звязаны з забойствам жывёл.