З аўтазаку – у міжнародны вышук

|

Знайсці яго пакуль не ўдалося. Сяргей Быцко неаднаразова судзімы. Упраўленне вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкаму размясціла ва ўсіх грамадскіх месцах арыенціроўкі для вышуку ўцекача.

 

align=”left” >Прыкметы Сяргея Быцко: мужчына каржакаватага целаскладу, твар выцягнуты, скуласты, волас кароткі, светлы, рост 185 — 190 см. Асобыя прыкметы: на правым плячы татуіроўкі «павук і павуціна», левым плячы «пагон», на левай назе «крыжы і чэрапы», на правай назе «пагон і кінжал», на жываце шрам ад кулявога ранення, на спіне шрам 10 см. Быў апрануты ў чорныя спартыўныя штаны і чорную майку.

 

Міліцыя просіць усіх, каму стане вядома пра месцазнаходжанне гэтага чалавека, паведамляць па тэлефонах: у г. Гродна 8-0152-797372, Слоніме 8-01562-24402, або 102. Узнагароджанне і канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

 

Па інф. Газеты Слонімскай

На фота: аўтазакі, уцекач С.Быцко