Па Літве ў Гродна вязуць груз у 288 тон: па дарозе дэмантуюць канструкцыі і адключаюць электрычнасць

|

Да мяжы Беларусі незвычайны грузавік прыбудзе да канца тыдня. Як кажуць спецыялісты, гэта самы цяжкі груз, які калі-небудзь перавозілі па тэрыторыі суседняй краіны. Разам з цягачом і паўпрычэпам “караван” важыць 288 тон. Сваё павольнае падарожжа па сушы ён пачаў 11 студзеня, паведамляе TUT.BY са спасылкай на kauno.diena.lt.

 

А вось у клайпедскі порт вежу паглынання, якую потым усталююць на прадпрыемстве “Гродна Азот”, даставілі з Германіі па моры. Для таго каб правезці груз па сушы на тэрыторыі Літвы, быў складзены аптымальны маршрут следавання: вельмі важна, каб па дарозе не было мастоў. Вязуць трубу ноччу, а па шляху руху прыходзіцца адключаць электрычнасць і дэмантаваць дарожныя знакі.