Журналісту Дзмітрыю Завадзкаму споўнілася б сёння 37 гадоў

|

Родныя і блізкія адзначаюць гэты сумны дзень, кажа Святлана Завадская:

 

– Мы памятаем пра гэтую дату, лічым колькі гадоў споўнілася б Зміцеру, думаем пра тое, якім бы Зміцер быў бы зараз, у свае 37 гадоў. Думаю, што справа зніклых людзей – даволі цяжкая тэма для Лукашэнкі. Варта ўзгадаць, што адным з патрабаванняў Бруселя было таксама патрабаванне расследавання справы зніклых палітыкаў. Таму кіраўнік краіны і нагадвае пра гэтыя злачынствы, мяркуючы нейкім чынам адчытацца, выгарадзіць сябе. Але на мой погляд у яго гэта атрымліваецца вельмі кепска.

 

Грамадскасць узгадвае пра зніклых кожны месяц 16 чысла не толькі ў Беларусі але і далёка за межамі краіны.

Радыё Рацыя