Як рабілі корпус рэактара для Беларускай АЭС: на заводзе знялі пазнавальны відэаролік
Корпус рэактара важыць 334 тоны, яго дыяметр – 4,5 метры, а даўжыня – 12 метраў. Выраб доўжыўся 36 месяцаў.
Рэактар для Беларускай АЭС стаў першым, які завод “Атоммаш” выпусціў за 29 гадоў
Пасля зборкі і зваркі выраб падвергнулі тэрмаапрацоўцы, затым правялі радыяграфічны кантроль і гідравыпрабаванні. Корпус напоўнілі вадой і давялі ціск да 254 атмасфер. Дэфектаў не выявілася.
На будпляцоўку Беларускай АЭС корпус рэактара быў дастаўлены ў канцы снежня мінулага года.