Выпускнікоў будзе больш

|

Сёлета ў школы прыйдуць 18287 першакласнікаў, 28355 школьнікаў у канцы навучальнага года атрымаюць базавую адукацыю. Базавую школу скончаць на 15 тысяч дзевяцікласнікаў больш, чым у мінулым годзе.

Выпускнікоў адзінаццатых класаў будзе 10 тысяч 977. Гэта таксама больш, чым летась, але толькі на 195 чалавек, пры гэтым у вобласці будзе функцыянаваць 477 адзінаццатых штрыхкласаў.

Усяго на Гродзеншчыне 810 установаў адукацыі. Сярод іх 15 пачатковых, 100 базавых, 273 сярэдніх школ, 36 гімназій, 3 ліцэя.

Напярэдадні новага навучальнага года ў вобласці было ліквідавана 15 малакамплектных школ, былых навучэнцаў якіх будуць вазіць у бліжэйшыя навучальныя ўстановы.

Паводле БелТА