ДТЗ на Падкрыжацкай
Як паведамілі “Твайму стылю” ў ДАІ, аварыя здарылася з-за таго, што кіроўца, які накіроўваўся ў бок вёскі Азёры, няправільна абраў хуткасць, з-за чаго сам і пацярпеў.
Машына перакулілася, атрымала моцныя пашкоджанні, а сам кіроўца трапіў у шпіталь з паламанымі рэбрамі. Ён прызнаны вінаватым у здарэнні і хутчэй за ўсё пазбавіцца правоў.
Скалечаную машыну давялося выцягваць з прыватнага сада з дапамогай цягача.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com