Змаганне з нелегальнымі перавозчыкамі працягнецца да 10 верасня
Акцыя накіраваная супраць кіроўцаў, якія без ліцэнзій перавозяць пасажыраў па міжгародніх і прыгарадных маршрутах, вялікая колькасць якіх вельмі непакоіць інспекцыю.
Яе супрацоўнікі перадусім спадзяюцца на дапамогу законапаслухмяных грамадзян, заклікаючы іх не карыстацца паслугамі нелегальных перавозчыкаў і паведамляць пра іх дзейнасць у інспекцыю.
Нумары адпаведных тэлефонаў з’явіліся на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Кіроўцы нелегальных маршрутак дзяжураць на падыходах да аўтавакзала, перахопліваючы пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Мінск, Ліду, Ваўкавыск.
Каля білетных касаў чыгуначнага вакзала часам з’яўляюцца хлопцы з прапановамі хутка давезці вандроўнікаў у Брузгі.
Фота з сайта http://b-12.by