АЭС у Астраўцы ўсё ж будзе
Да апошняга часу разглядаліся магчымасці будаўніцтва станцыі яшчэ на двух пляцоўках на Магілёўшчыне, аднак яны патрабуюць большых укладанняў і больш складаных тэхнічных вырашэнняў.
Такім чынам будаўніцтва АЭС распачнецца на Гродзеншчыне ўжо ў наступным годзе, першы энергаблок запрацуе ў 2016.
Тым не менш грамадскія абмеркаванні мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС працягнуцца да канца года.
Пакуль Міністэрства энергетыкі прымае заўвагі.
На 8 кастрычніка грамадскае абмеркаванне ацэнкі ўздзеяння будаўніцтва АЭС на навакольнае асяроддзе адбудзецца ў Астраўцы.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў распачнецца ў 10 гадзін у кінатэатры “Астравец”, пачатак абмеркавання ў 12.00.