767 пажараў зарэгістравана на Гродзеншчыне з пачатку года
У мінулыя выходныя пажарныя ратавалі сям’ю, якая жыла ў кватэры на вуліцы Дарвіна.
Гаспадар заўважыў пажар у адным з пакояў каля чатырох гадзін раніцы: вагонь ужо перакрыў шлях да выратавання сям’і з трох чалавек. На шчасце, супрацоўнікі МНС паспелі ў час і ўсе засталіся жывымі.
Як высветлілася, пажар здарыўся з-за палення самога гаспадара.
25 жніўня гарэла кватэра на вуліцы Паповіча. Тады састарэлы бацька з сынамі нешта адзначалі, ды так, што адзін з сыноў быў шпіталізаваны, а другі разам з бацькам ледзве не згарэў у кватэры.
Прычынай гэтага здарэння таксама стала паленне ў ложку.
26 жніўня аналагічны выпадак здарыўся ў Ваўкавыску.
Выратавальнікі паспелі вывесці гаспадара з палаючай хаты. Пажар распачаўся ад цыгарэты.
За 7 месяцаў на Гродзеншчыне з-за неасцярожнага палення загінула 48 чалавек.
З выкарыстаннем матэрыялаў і фота з сайта http://mchs.grodno.by