Супраць дэградацыі зямлі

|

Гродна стаў адным з пяці гарадоў, у якіх будзе абмеркавана Нацыянальная праграма па барацьбе з дэградацыяй зямель.

На семінары збяруцца прадстаўнікі міністэрстваў, грамадскіх арганізацый, навукоўцы, спецыялісты ў галіне землекарыстання.

Семінар ладзіцца ў межах праекта Еўрасаюза і праграмы развіцця ААН.

Каардынатары праекта запэўнілі, што прыйсці паслухаць на семінар можа любы ахвотны, а спіс выступоўцаў ужо зацверджаны.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да тэматычнага каардынатара праекта Вадзіма Лажычка па тэл. (+375 17) 268 04 78.

Нацыянальная праграма па дэградацыі зямель мусіць быць зацверджаная ўжо ў пачатку наступнага года.