Паслугі мабільных аператараў і “Белтэлекама” могуць падаражаць: ім хочуць падняць ПДВ да 25%

|

“Раней фігуравала ідэя па ўвядзенні абаротнага падатку [для аператараў электрасувязі], якая сышла на другі план. Цяпер у якасці асноўнай прапановы разглядаецца павелічэнне [з 20%] да 25% стаўкі падатку на даданую вартасць”, – распавёў адзін з суразмоўцаў. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра аператараў мабільнай (МТС, “Вэлком”, “Лайф”) і фіксаванай (“Белтэлекам”) электрасувязі.

 

Крыніца ў дзяржаўных органах паведаміла, што меры па прыцягненні дадатковых даходаў у бюджэт разглядаліся на нарадзе ў прэзідэнта 16 лютага. Лукашэнка тады, нагадаем, сказаў, што не дазволіць ураду адбіраць апошнія грошы ў людзей. “Урад унёс свае прапановы. Цяпер, напэўна, слова за Адміністрацыяй прэзідэнта”, – сказала крыніца.

 

Яшчэ адзін суразмоўца сцвярджае, што прэзідэнт даручыў ураду знайсцi нетрадыцыйныя метады эканамічнага рэгулявання, у тым ліку і непапулярныя. Размова таксама ішла пра скарачэнне льгот і аптымізацыю выдаткаў. У прыватнасці, прэзідэнт даручыў прапрацаваць пытанне скарачэння дзяржапарату. “Прапанавана выпрацаваць баланс мер, пры якіх “уціскаюцца” і насельніцтва, і чыноўнікі”, – сказаў ён.

 

У Мінфіне яшчэ раз пацвердзілі, што ў цяперашні час разглядаюцца і абмяркоўваюцца розныя меры па балансаванню бюджэту на 2016 год сыходзячы з рэальных эканамічных умоў. Але дэталізацыю мер там не сталі каментаваць.

 

Раней для латання дзірак бюджэту прапаноўвалася павысіць стаўкі акцыз на цыгарэты і бензін.

 

Нагадаем, што бюджэт Беларусі на 2016 год сфарміраваны зыходзячы з цаны на нафту 50 долараў за барэль. Падзеі пачатку года адкарэктавалі кошт “чорнага золата” да 30-35 долараў, вымусіўшы беларускі ўрад заняцца перапрагназаваннем расходаў і даходаў казны.

 

Фота greycoder.com