У гродзенскім універсітэце могуць пачаць выкладаць літоўскую мову
Ва ўсім свеце ў канцы лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Прадстаўнікі Літвы наведалі Гродзенскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў Tėvynė , дзе прайшла лекцыя аб літоўскай мове. Вучні нядзельнай школы пад кіраўніцтвам Святланы Бялінскай падрыхтавалі святочнае мерапрыемства: юныя гродзенцы чыталі вершы вядомы літоўскіх аўтараў – Майроніса, Антанаса Баранаўскаса і іншых.
Пасля мерапрыемстваў дэлегацыя адправілася да мемарыяльнай шыльды Ёнасу Яблонскісу для ўскладання кветак. Ёнас Яблонскіс – мовазнаўца і стваральнік літаратурнага літоўскай мовы, які некалькі гадоў жыў у Гродне і выкладаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі.
Генеральны консул Літвы ў Гродне Генадзіюс Мацкеліс пагаварыў з рэктарам ГрДУ Андрэем Каралём на тэму адраджэння выкладання літоўскай мовы ў Гродне.
Сёння ва ўніверсітэце ёсць цэнтр літоўскай мовы і культуры, а таксама моўныя курсы. Консул Літвы і рэктар абмяркоўвалі магчымасць адкрыцця спецыяльнасці “Літоўская мова”, як другая замежная. Выкладчыкаў для новай спецыяльнасці абяцае даць Літуанісцкі факультэт Літоўскага адукацыйнага ўніверсітэта, дэкан якога Жыдроне Калевінскене таксама наведала Гродна.