Хакейны «Нёман»: з верай у вясну

|

Мінулай вясной «Нёману» зусім крыху не хапіла, каб выйсці ў паўфінал турніру. Шлях гарадзенцам перайшоў «Гомель», які ў выніку стаў срэбраным прызёрам турніру. Паўтарыць такі вынік у наступную весну нашым будзе куды больш цяжка.

 

Па-першае, склад каманды па розных прычынах пакінулі многія лідэры каманды – брамнік Аляксей Брыш, абаронца Аляксандр Зелянко, нападнікі Ігар Андрушчанка, Аляксандр Валчкоў, Віктар Гоман, Ігар Паліцынскі, канадзец Лукас Лоўсан.

 

Па-другое, склад чэмпіянату краіны істотна ўзмацніўся. Сёлета ўдзел у турніры возьмуць новаствораны клуб «Шахцёр», «Салігорск», у якім будуць гуляць многія гульцы зборнай Беларусі, а таксама базавы клуб зборнай Украіны – кіеўскі «Сокал».

 

Не гледзячы на гэта, галоўны трэнер «Нёмана» Дзмітрый Краўчанка перакананы, што яго хлопцам па сілах будзе і на гэты раз патрапіць у лік 8 наймацнейшых каманд краіны. Гарадзенскі «Нёман» бярэ ўдзел у чэмпіянатах краіны ад самага першага турніру, які адбыўся ў 1993 г. На рахунку гарадзенцаў «золата» чэмпіянатаў краіны 1998, 1999 і 2001 гг. У 1993 і 1994 гг. гарадзенцы займалі 2-е, а ў 1995, 1996, 1997, 2000 і 2002 гг. 3-е месца.

 

Напярэдадні новага сезону «Нёман» правеў 12 гульняў: у шасці з іх перамог і столькі ж сустрэч прайграў. Трэцяга верасня гарадзенцы згулялі на сваёй пляцоўцы з «Металургам» са Жлобіна з лікам 5:4. Пятага верасня ў Гродна завітаў бабруйскі «Шыннік» (5-3 на карысць гарадзенцаў!), а 9-га верасня  чакаем «Брэст».

На здымку: «Нёман» атакуе браму бабруйскага «Шынніка» у час таварыскай сустрэчы ў жніўні.

Фота Яраслава Ванюкевіча