На ровары да Азоўскага мора
Былы настаўнік фізкультуры за 39 дзён пераадолеў 3850 кіламетраў, праязджаючы за дзень каля 100 кіламетраў.
Падарожжа абышлося яму ў 150 долараў.
Вандроўнік начаваў у намёце, харчаваўся ў асноўным каўбасой і хлебам, піў ваду і гарбату. Падчас падарожжа ён страціў 12 кілаграмаў вагі.
Наступным пунктам падарожжа Іосіфа Лісая можа стаць Грэцыя.
Гэтая вандроўка па разліках раварыста зойме каля 4 месяцаў.
Іосіф Лісай з’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі і срэбраны прызёр чэмпіяната свету па поліятлоне.
Паводле інфармацыі БелТА