Як распавяла майстар, сарока прыносіць шчасце і калі ўзяць яе на рукі – адразу ўсё атрымліваецца. Вясна – самы лепшы час каб набыць птушку і атрымаць новую энергію!
Сабака-забаўка
Сучасная забаўка (глядзі першае фота) сярод іншых рэчаў, якія даступныя на кірмашы, выглядае вельмі незвычайна акурат сваёй звычайнасцю. Немагчыма прайсці абыякава, не звярнуўшы ўвагі на яе вочы.
Натуральнае мыла
Рознага выгляду і пахаў, натуральнае і паводле ўласнага рэцэпту. Упрыгожыць ванную і прынясе прыемнасць карыстальніку.
Ружа
Акурат набліжаецца Дзень жанчын – можа любімай падарыць нешта больш арыгінальнае, чым цюльпан, і да таго ж ад мяцовых майстроў?
Павук-абярэг
Павук з саломы ад майстра з Бераставіцы будзе берагчы дом і забярэ з яго дрэнную энергію.
Дряўляныя вырабы
Ад жывёл да масак. Ад майстроў з Лагойска, яны ўпрыгожаць дом ці агарод.
Біжутэрыя з натуральных камянёў
Майстар прыехаў на гарадзенскі кірмаш з Мінска. Ён кажа, што гэтыя камяні ў прыгожым афармленні заўсёды даюць іх уладальніцы прынамсі адну рэч – прыгажосць.
Магніцік са святым Казімірам
Гэта добрая памятка з сёняшняга свята. Што цікава – у Казіміра на карціне – тры рукі. Гэта таму, што калі мастак мяляваў Казіміра, яму паказалася, што адна рука не вельмі добра атрымалася – замаляваў яе і намяляваў нанова. Пасля нейкага часу замяляваная рука праявілася спад фарбы.
Рогі з папье-машэ
Народны майстар прыехаў з Брэста. Яму спадабалася ідэя папье-маше, якую калісці паказаў яму сябар, таму ён вырашыў рабіць з яго рогі. Атрымалася вельмі натуральна і цікава. Акурат і для аматараў, і для ахоўнікаў жывёл.
Каляровыя матылькі
Выраб гарадзенскіх майстроў. Каляровыя гальштукі-матылькі для дзяўчат і хлопцаў гэта цікавае ўпрыгожанне звычайнай кашулі. Можна насіць не толькі ўвечары!