“Краснасельскбудматэрыялы” пераходзіць на торф
Па інфармацыі прэс-службы ўрада, Калінін адзначыў эфектыўнасць работы, што праводзіцца, у прыватнасці, па выкарыстанні торфу.
Таму пры разглядзе эфектыўнасці прынятых Мінбудархітэктуры і кіраўніцтвам заводу «Краснасельскбудматэрыялы» мер па зніжэнню выдаткаў, асаблівая ўвага надавалася замене імпартнага газу і вугалю мясцовымі відамі паліва.
У сувязі з гэтым нагадаем, што ў жніўні 2015 года кампаніі «Краснасельскбудматэрыялы», аднаму з найбуйнейшых вытворцаў цэменту, ўрад распарадзіўся вылучыць 5 млрд рублёў з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства энергетыкі. Сродкі былі выдзелены «на беззваротнай аснове» для «рэалізацыі праекта па асваенню ўдасканаленай тэхналогіі спальвання тарфянога паліва ў працэсе вытворчасці цэменту». Па словах экспертаў, выкарыстанне торфу ў якасці паліва дасць магчымасць знізіць себякошт вытворчасці цэменту.