Трывога будзе вучэбнай
Такім чынам распачнуцца міжнародныя вучэнні выратавальнікаў па праекце “Умацаванне рэгіянальнага патэнцыяла па прадухіленні і рэагаванні на хімічныя аварыі з пагрозай транспамежных наступстваў у рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва”.
Як паведамілі “Твайму стылю” ў прэс-службе гродзенскага МНС, вучэнні такога ўзроўню ў рэгіёне адбудуцца ўпершыню.
У іх будуць задзейнічаны асабістыя склады пажарных службыў Беларусі, Літвы, Латвіі.
За іх дзеяннямі будуць назіраць міністр па надзвычайных становішчах Беларусі і прадстаўнікі адпаведных дэпартаментаў суседніх краін.
Гродзенскія выратавальнікі рыхтуюць насельніцтва Гродна да вучэнняў з 18 жніўня: галоўнае, давесці людзям, што трывога будзе вучэбнай, каб не пачалася паніка з-за “аварыі” на “Азоце” альбо “катастрофы” на чыгунцы ў Парэччы, што адбудуцца дакладна па графіку.