575 міліёнаў рублёў вернута ў бюджэт Гродна
Праверка выявіла факты несапраўдных разлікаў кошту капітальных рамонтаў, парушэнні тэрмінаў яго правядзення, перавышэнне аб’ёмаў прац і незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэта.
Некаторыя дамы 1959-1969 гадоў будаўніцтва нават не ўносіліся ў спісы капітальнага рамонта.
Затое на іншых аб’ектах за кошт бюджэтных сродкаў прадугледжваўся выраб вітражоў на балконах.
З-за няякаснай падрыхтоўкі будынкаў на праектаванне, амаль па кожным аб’екце праводзіліся дадатковыя працы, кошт якіх складаў ад 9 да 100 працэнтаў першапачатковага сметнага кошту.
З добраўпарадкаваннем горада сітуацыя склалася таксама не лепшым чынам.
“Гродназелянбуд” па выніках праверкі незаконна атрымаў 488 міліёнаў рублёў. 576 міліёнаў незаконна выдаткавана камерцыйнай структуры за паслугі па кашэнні газонаў.
Матэрыялы праверкі перададзены ў абласное ўпраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.
Да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 11 фізічных і 3 юрыдычныя асобы.
Паводле БелТА